3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Пераможцаў фестывалю "Суперсям'я" ўзнагародзілі ў Мінску
Аўтар:Анастасія Рудзкая
Удзельнікі з усіх куткоў Беларусі штогод прымаюць удзел у фестывалі "Суперсям'я". 25 кастрычніка падвялі вынікі. З сотні ўдзельнікаў-сем'яў у фінале 12. Свята праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі.
У цэнтры сучасных методык дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў фестывалю "Суперсям'я".
У завочным этапе фестывалю прынялі ўдзел больш за 480 сем'яў з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія падрыхтавалі свае праекты ў пяці намінацыях. Члены журы ацэньвалі прэзентацыі ўдзельнікаў, у якіх яны распавядалі аб захапленнях і талентах сваёй сям'і.
Падзея, якая аб'яднала выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі і іх бацькоў.















