3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Папрацаваць на агульную карысць: рэспубліканскі суботнік аб'яднаў беларусаў 25 кастрычніка
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Папрацаваць на агульную карысць. 25 кастрычніка Беларусь аб'яднаў рэспубліканскі суботнік. У парадак будуць прыведзены тэрыторыі населеных пунктаў, знакавых аб'ектаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы.
Палову ад заробленай сумы накіруюць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і стварэнне пастаяннай экспазіцыі. Да месцаў правядзення суботніка запусцяць дадатковыя рэйсы, часткова работа аўтобусных маршрутаў будзе арганізавана па графіку буднага дня.
Мінулы раз рэспубліканскі суботнік праходзіў у краіне ў красавіку. Тады ў ім прынялі ўдзел больш за 2 млн чалавек, а сабраць удалося 18,5 млн рублёў, якія накіравалі на ўзвядзенне Нацыянальнага гістарычнага музея.















