3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
На добрыя справы: на рэспубліканскім суботніку сабрана каля 19,4 млн рублёў
Больш за 2 млн беларусаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Паводле папярэдніх звестак, сабрана каля 19,4 млн рублёў. Вынікі суботніка агучылі ва ўрадзе. Палова заробленага пойдзе на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і стварэнне яго пастаяннай экспазіцыі. Яшчэ 50 % застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама - рэсурсы накіруюць на канкрэтнныя аб'екты.
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч адзначыла, што да суботніка далучыліся 2,3 млн чалавек. "У Год добраўпарадкавання мы ўпершыню правялі два рэспубліканскія суботнікі за год. Вельмі прыемна, што, нягледзячы на дажджлівае надвор'е ў Мінску і, магчыма, у іншых гарадах, у гэтым мерапрыемстве паўдзельнічала вялікая колькасць чалавек", - падзялілася яна.
Па словах віцэ-прэм'ера, у рэгіёнах суботнікі праводзяцца па тры-чатыры разы на год. "Напрыклад, у Гомельскай вобласці за кошт суботнікаў, якія некалькі разоў на працягу года праводзяцца, узведзена некалькі вельмі значных аб'ектаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Важна разумець, куды ідуць грошы і на што яны расходуюцца. Хочацца, каб часцінка тваёй працы служыла на карысць для краіны", - падкрэсліла Наталля Пяткевіч.















