3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Мемарыял у вёсцы Першамайск стаў асноўнай лакацыяй высадкі працоўнага дэсанта на суботніку
Аўтар:Наталля Ігнаценка
25 кастрычніка ўся краіна добраўпарадкоўвала вуліцы, паркі, скверы, іншыя грамадскія месцы, прывяла ў парадак гісторыка-культурныя аб'екты і месцы ўсенароднай памяці. Мемарыял у вёсцы Першамайск Рэчыцкага раёна стаў асноўнай лакацыяй высадкі працоўнага дэсанта на паўднёвым усходзе краіны.
Вёска Першамайск і сёння захоўвае ўспаміны аб трагедыі вясны 1943 года. За сувязь з партызанамі і супраціўленне фашыстам яе спалілі разам з жыхарамі.
У агні загінулі больш за тысячу чалавек. У памяць аб земляках на скрыжаванні 2 вуліц на невысокім кургане брацкае пахаванне і абеліск - частка знакавага патрыятычнага аб'екта (падрабязнасці ў відэа).















