3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Зямля дрыжыць. Моцныя падземныя штуршкі былі зафіксаваны адразу ў некалькіх месцах планеты
На працягу сутак адразу ў некалькіх месцах планеты былі зафіксаваны моцныя падземныя штуршкі.
Сейсмічная актыўнасць была адзначана ў Таджыкістане, М'янме і ля ўзбярэжжа Папуа - Новай Гвінеі. Пра гэта паведаміў Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.
Магнітуда адрознівалася, але была вышэй за 5,5. Наймацнейшая - у Таджыкістане - 6,4. Інфармацыі аб разбурэннях і пацярпелых ні з воднага рэгіёна не паступала.
Але сейсмолагі б'юць трывогу: сінхронны характар землетрасенняў у розных раёнах сведчыць аб актывізацыі тэктанічных працэсаў у зоне Еўразійскай і Ціхаакіянскай літасферных пліт. А значыць, наперадзе новыя штуршкі.















