3.64 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
У Копішчы адкрылася паліклініка
У вёсцы Копішча Мінскага раёна адкрылася паліклініка. Гэта ўстанова з двух будынкаў - сямі і чатырохпавярховых, дзе абслугоўваюць дарослых і дзяцей. Комплекс разлічаны на 1330 наведванняў за дзень. Новабудоўля адна з найбуйнейшых паліклінік Беларусі.
Як расказалі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця, Мински раён актыўна развіваецца, у тым ліку і за кошт дэмаграфічнага росту. У новай паліклініцы - найноўшае медыцынскае абсталяванне. Ёсць вялікая лабараторыя. Акрамя таго, тут змогуць праходзіць заняткі ў псіхолагаў, неўролагаў і іншых спецыялістаў дзеці з асаблівасцямі развіцця з усяго Мінскага раёна.
Адзначым таксама, у найбліжэйшых планах сістэмы аховы здароўя Мінскага раёна - адкрыццё амбулаторыі ў аграгарадку Юзуфова, а ў наступным годзе на чарзе вялікая паліклініка ў Заслаўі.