3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Абласныя "Дажынкі-2025" прымаюць Лельчыцы
Фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла Гомельскай вобласці "Дажынкі-2025" 3 кастрычніка сустракаюць Лельчыцы. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей са святам ураджаю.
"У гэты дзень мы ўшаноўваем хлебаробаў і добра ведаем, што за калонкамі лічбаў у зводках з палёў стаіць тытанічная праца вяскоўцаў. У кожным сабраным зярнятку - часціца вашай душы, прафесіяналізму і цярпення. Гомельская зямля штогод робіць значны ўнёсак у хлебны каравай краіны. Вось і ў гэтым годзе, нягледзячы на раннюю пасяўную кампанію і дажджлівае лета, палі ўбраныя, свіраны загружаны, перапрацоўчыя прадпрыемствы забяспечаны сыравінай. Гэта галоўная ацэнка працы аграпрамысловага комплексу вобласці, лепшая ўзнагарода за вашы намаганні".
З размахам, па-народнаму цёпла і з душой цэнтр усходняга Палесся прымае герояў уборачнай (падрабязнасці ў відэа).