3.70 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Аграрыі Беларусі намалацілі 7 млн т збожжа з улікам рапсу
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Аграрыі Беларусі пераадолелі новы сімвалічны рубеж жніва - 7 млн т збожжа. Лічба на раніцу 18 жніўня з улікам рапсу.
Больш за ўсё сабрана ў Мінскай вобласці - 1 млн 751 тыс. т. 1 млн 608 тыс. т на рахунку Брэсцкай. 1 млн 457 тыс. т - у Гродзенскага рэгіёна. Заваюе ў найбліжэйшы час мільённую планку і Магілёўская вобласць. Зараз яе ўклад у каравай - 913 тыс. т.
864 тыс. т і 620 тыс. т сабралі Гомельскі і Віцебскі рэгіёны.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы прыбраны з 76 % плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэй за леташнюю на 8,5 цэнтнера з гектара. Дзяржзаказ па харчовым збожжы выкананы больш чым напалову.