3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
Беларусь і Башкартастан пабудуюць новы завод па выпуску тралейбусаў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Беларусь і Башкартастан будуць разам будаваць новы завод па выпуску тралейбусаў. Гэты праект - кааперацыя нашага МАЗа і Уфімскага трамвайна-тралейбуснага завода.
Пра гэта, а таксама пра дарожную карту супрацоўніцтва гаварылі сёння на сустрэчы кіраўнік Башкартастана Радый Хабіраў і віцэ-прэм'ер Беларусі Віктар Каранкевіч.
Сёлета наш тавараабарот пакуль 150 мільёнаў долараў. Але ёсць аснова для яго росту. Адкрыццё мультыбрэндавага цэнтра "Беларускія машыны" ва Уфе гэтаму таксама будзе спрыяць.
Дэлегацыя з Башкартастана прыедзе ў Мінск на "ІНАПРАМ" напрыканцы верасня, каб абмеркаваць новыя ініцыятывы. У найбліжэйшы час ва Уфе адкрыецца магазін "Да дому". Абмяркоўваецца будаўніцтва гандлёвага цэнтра і прамысловага кластара.