3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
"Мы не спыняемся на дасягнутым". Кушнарэнка пра 2-мільённы каравай Мінскай вобласці
Усталяваны новы рэкорд жніва-2025. Аграрыі Мінскай вобласці намалацілі больш за 2 млн тон збожжа, уключаючы рапс. Гэта самы важкі каравай сярод усіх рэгіёнаў Беларусі. Дарэчы, як і ўраджайнасць - больш за 48 ц/га.
У падзяку за самаадданую праца і бліскучы вынік на палях Дзяржынскага раёна з удзелам губернатара Мінскай вобласці прайшла сімвалічная цырымонія ўшанавання хлебаробаў.
Мінская вобласць - лідар жніва ў краіне. Дасягненне становіцца яшчэ больш каштоўным, улічваючы кліматычныя выпрабаванні, з якімі нашы аграрыі спраўляюцца годна.
За сталічным рэгіёнам ідзе Брэсцкая вобласць. На яе рахунку - 1,6 млн тон. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне вышэйшая за леташнюю і склала 48 ц/га. На дадзены момант убрана 90 % плошчаў збожжавых і зернебабовых культур.