3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Народныя традыцыі хлебапячэння і шокавая замарозка: як у Беларусі робяць хлеб
Хлебная прамысловасць - адна з ключавых галін эканомікі Беларусі. Пякарныя прадпрыемствы краіны забяспечваюць не толькі ўнутраны рынак. Свежая і якасная здобная прадукцыя ідзе на экспарт дзякуючы асаблівай тэхналогіі - шокавай замарозцы. Тады вырабы захоўваюцца паўгода і не страчваюць карысных уласцівасцяў.
Рэкордныя намалоты і якасць новага ўраджаю толькі пацвярджаюць: хлебу быць. Дарэчы, у агракомплексах краіны намалочана больш як 10 млн т збожжа, уключаючы рапс. У лідарах Мінская вобласць.
У Любанскім раёне на поўдні Мінскай вобласці размешчана вёска Жораўка, дзе можна ўбачыць гісторыка-культурную каштоўнасць з водарам хлеба.
Адзін з сельскіх дамоў стаў захавальнікам народных традыцый хлебапячэння. Аўтарства рэцэптуры жораўскіх кулітак належыць бабулі і маме Ірыны Жудрык.

Ірына Жудрык, загадчыца Жораўскага дома народных традыцый:
"Я атрымала гэты статус - гісторыка-культурнай каштоўнасці - не за сам працэс хлебапекарства, а за бесперапыннае 100-гадовае карыстанне гэтым рэцэптам. Мая матуля пражыла 90 год, пакуль магла, заўсёды пякла хлеб".
Закваска, мука, соль ды вада - вось і ўсе інгрэдыенты. Праўда, у гэтай прастаце і крыецца майстэрства гаспадыні. На вока Ірына Жудрык дзеліць цеста з драўлянай дзяжы і фарміруе круглыя буханкі. Патэльні змазвае салам, а потым ставіць у печ. На ўсё пра ўсё - пяць хвілін.
У экскурсійнай праграме "Жораўскі хлебадар" Ірына Міхайлаўна паказвае турыстам і традыцыйны спосаб перамолвання зерняў.
Амаль паўтары гадзіны - і свежыя, духмяныя буханкі гатовыя. Хоць печ не сучасная, а класічная - векавая - яна і зараз лепш за ўсё падыходзіць для хлебапячэння.
Дзякуючы асаблівай тэхналогіі - шокавай замарозцы - свежы беларускі хлеб можа дастаўляцца па ўсім свеце. Захоўваецца ён паўгода і не страчвае карысных уласцівасцяў.