3.70 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Супрацоўнікі МНС дапамагаюць аграрыям збіраць ураджай
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Упэўненымі тэмпамі беларускія аграрыі намалацілі больш як 7 млн тон збожжа. Жніво пераадолела свой экватар.
Разам з працаўнікамі АПК на палі выйшлі супрацоўнікі МНС. Агняборцы сочаць за бяспекай, а таксама самі збіраюць ураджай. Ратавальнікі задзейнічаны як камбайнеры, памочнікі, вадзіцелі, а таксама аператары зернесушыльных комплексаў. Ад відна да відна - дзяжурства пачынаецца згодна паводле раскладу. Агляд камплектацыі сельгастэхнікі і правядзенне інструктажу ў пажаранебяспечны сезон.
З пачатку ўборачнай кампаніі працаўнікамі МНС у якасці камбайнераў намалочана амаль 60 тысяч тон збожжавых (з улікам рапсу), 23 ратавальніка дасягнулі мяжы больш за тысячу тон.