3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
У Беларусі намалочана больш як 8,3 млн тон збожжа з рапсам
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Паводле інфармацыі на 27 жніўня, аграрыямі краіны намалочана 8 млн 357 тыс. тон збожжа разам з рапсам.
Па рэгіёнах лічбы выглядаюць так: 2 млн 109 тыс. тон на рахунку сталічнага рэгіёна. 1 млн 679 тыс. і 1 млн 663 тыс. сабралі Гродзенская і Брэсцкая вобласці. У Магілёўскага рэгіёна - 1 млн 126 тыс. тон. Без малога мільён у засеках аграрыяў Гомельскай вобласці. У Віцебскай сабралі 785 тысяч тон новага ўраджаю. Адзначым, што сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за леташнюю на 8,4 цэнтнера з гектара.
План па дзяржзаказе паставак харчовага збожжа выкананы на 82 %.