3.70 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Уборачная-2025 у Мінскай вобласці: дзякуючы чаму аграрыі дабіваюцца высокіх вынікаў
Аўтар:Аляксей Кандраценка
Жніво-2025 знаходзіцца ў самым разгары. Ужо прыбрана звыш паловы плошчаў збожжавых, а агульны каравай важыць больш за 6 млн т. Аграрыі не проста героі жніва, але і пастаянныя ньюсмейкеры, а яшчэ рэкардсмены.
І калі ў гродзенцаў пальма першынства ў Беларусі па ўраджайнасці, то ў цэнтральным рэгіёне ёсць камбайнер, чый персанальны намалот склаў больш чым 6 тыс. т.
Калі гавораць, што адзін у полі не воін, то гэта відавочна не пра камбайнера з Клецкага раёна ААТ "Кухчыцы" Паўла Шуцілу. Яго персанальны намалот перавысіў 6 тыс. т - гэта рэкорд для Беларусі і амаль палова ўсяго вала збожжа ў гаспадарцы (гл. у відэа).