3.78 BYN
2.81 BYN
3.30 BYN
"ФАКТАР.BY. Дзеці": што зробяць маленькія зоркі, каб растапіць сэрцы чацвёркі настаўнікаў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
27 сакавіка самае папулярнае талент-шоу "ФАКТАР.BY. Дзеці" пакажа ўсёй краіне эмоцыі фінальнага тэлекастынгу.
Што яшчэ зробяць маленькія зоркі, каб растапіць сэрцы строгай чацвёркі настаўнікаў? У ход пойдуць рэп, пёры і гармонік. Ці ўседзіць на месцы мультыінструменталіст Аляксей Вараб'ёў? Чыя харызма ашаломіць Nkeeei да залатой кнопкі? Месцаў у настаўнікаў усё менш, таму напал таленту ў артыстаў будзе на максімуме магчымасцяў.
Час вызначацца з саставам каманд. Нечаканая і такая душашчыпальная развязка пад заслону пятніцы. Ніводны глядач не застанецца абыякавым. Традыцыйна глядзіце пасля "Панарамы", у 20:45, на "Беларусь 1".















