3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Інтэрактыўная праграма "Крылы Перамогі" адкрыецца 4 мая
Да майскіх святаў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай рыхтуе тэматычныя праграмы з асвятленнем розных этапаў гераічнай спадчыны савецкага народа.
Адзін з праектаў распавядзе пра подзвіг салдат Чырвонай арміі на зямлі і ў небе. На пляцоўцы побач са стэлай "Мінск - горад-герой" прыпаркаваны ўнікальны інтэрактыўны экспанат - савецкі самалёт Лі-2. У салон можна будзе трапіць і адчуць дух пераможнага мая.
Адкрыецца інтэрактыўная праграма "Крылы Перамогі" 4 мая. Пабываць у салоне легендарнага самалёта Лі-2 і азнаёміцца з гісторыяй савецкай авіяцыі можна будзе кожную нядзелю.