3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
У Мінску ў 2025 годзе ўжо ўвялі ў эксплуатацыю каля 370 тыс. кв. м жылля
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Мінску ў 2025 годзе ўведзена ў эксплуатацыю каля 370 тыс. кв. м жылля. Гэта больш за палову ад запланаванага аб'ёму.
Зараз у сталіцы будуецца больш як 90 шматпавярховак. Усяго ж ўзвядуць больш як 700 тыс. кв. м. З іх - каля 80 тыс. для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
А да канца года ў планах адкрыццё трох новых паліклінік: дзіцячай і дарослай у комплексе "Мінск-Мір", яшчэ адной дзіцячай у мікрараёне Лошыца.
Таксама актыўна працягваецца будаўніцтва ў горадзе-спадарожніку Смалявічы. Тут з'явіцца і сярэдняя агульнаадукацыйная школа.