3.70 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
"Хор-фэст" і рэканструкцыі: якія мерапрыемствы падрыхтавалі да Дня беларускага пісьменства
Ліда рыхтуецца да свята кнігі і слова. Галоўнымі ў канцэпцыі Дня беларускага пісьменства стануць такія важныя даты, як 500-годдзе выдання першай кнігі "Апостал" Францыска Скарыны і 80-годдзе Вялікай Перамогі.
6 і 7 верасня горад сустрэне гасцей і ўдзельнікаў свята, а пакуль завяршаецца апошняя падрыхтоўка.
Ліда гатова сустракаць гасцей і ўдзельнікаў XXXII Дня беларускага пісьменства. Горад змяніўся - абнавіліся вуліцы, кварталы, паркі. Да свята правялі рэканструкцыю бібліятэкі імя Янкі Купалы (абнавілі фасад, на якім з'явіўся мурал з партрэтам беларускага паэта).
Лідскі замак таксама стане адной з галоўных пляцовак культурных падзей і месцам прыцягнення гасцей. Ля сцен замка ўсталяваны арт-аб'ект "Верабейкі", прысвечаны Валянціну Таўлаю, паэту пачатку XX стагоддзя, аднаму з першых супрацоўнікаў раённай газеты "Уперад" (цяперашняй "Лидской газеты") (падрабязнасці ў відэа).