3.61 BYN
3.18 BYN
3.33 BYN
Першую серыю Карана па-беларуску плануюць выдаць да канца 2025 года
Гістарычна святыя кнігі сусветных рэлігій, якія выдаюцца на мове арыгінала, перакладаем на беларускую!
Якія ўмовы ўжо створаны для вернікаў краіны і што ў планах на гэты год? "Першаму інфармацыйнаму" распавялі рэлігійныя лідары.
Абу-Бекір Шабановіч, муфтый мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі:
"Ужо зроблены канчатковы пераклад Карана на "родную, матчыну, беларускую мову". Будзем абмяркоўваць на апошнім савеце навукоўцаў заўвагі, пажаданні, дызайн і перадаваць у друкарню для таго, каб да канца года тысяч пяць асобнікаў, на першы выпадак, выдаць на ўсе стагоддзі наступныя ўсім пакаленням. Захаваць гэту сакавітую нашу родную "беларускую мову - такую выразную, такую лагодную, напеўную".
Пра рэлігію, месцы духоўнай сілы, міжканфесійны дыялог у Беларусі - глядзіце рэпартаж у выніковай праграме "Галоўны эфір", на першай кнопцы. 23 лютага ў нядзелю.