3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Сцэна "Фактар. BY. Дзеці" ператворыцца ў эксперыментальную платформу
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Сцэна "Фактар. BY. Дзеці" ператвараецца ў эксперыментальную платформу. Дзясятка, за якую актыўна галасуе краіна, 1 мая выканае нестандартны для сябе рэпертуар.
Змена амплуа, характару на сцэне і жанру ў музыцы. Замежныя хіты зноў пасябруюць са славянскімі акордамі ў адной песні.
Сюрпрызы для фанатаў талент-шоу рыхтуюць і настаўнікі. А для ўдзельнікаў на коне - 8 білетаў у фінал!
1 мая "Фактар. BY. Дзеці" пачнецца ў звыклы для прыхільнікаў праекта час - у 20:45. Чацвёрты прамы эфір пройдзе без перапынку на навіны. Вынікі Дня працы падвядзём у "Панараме" ў 20:00 на "Беларусь 1".















