3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Форум па бяспецы ў Маскве сабраў дэлегацыі са звыш 100 краін
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Маскве працягвае працу першы міжнародны форум па бяспецы. Ён сабраў дэлегацыі са звыш 100 краін.
27 мая ўдзельнікі абмеркавалі міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы еўразійскай бяспекі. Свет знаходзіцца ў ваенна-палітычнай турбулентнасці. Гэта канфлікты на Блізкім Усходзе, Украіне, небывалая мілітарызацыя краін Еўропы, правакацыі на заходніх і паўднёвых межах Саюзнай дзяржавы.
Хартыя разнастайнасці і шматпалярнасці, ініцыятарам якой выступіла Беларусь, актуальная як ніколі. Бо каб захоўваць мір, трэба ўмець слухаць адзін аднаго і паважаць інтарэсы розных краін.
27 мая на форуме кіраўнік беларускай дэлегацыі правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі М'янмы, Манголіі, Пакістана, Анголы і Сербіі.















