3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
"Інавацыйны шторм": Мінск пашырае магчымасці хай-тэк-лакацый
Новыя ідэі і высокатэхналагічныя падыходы для сталічнай эканомікі. Мінск пашырае магчымасці хай-тэк-лакацый. Сярод самых перспектыўных пляцовак - гарадскі тэхнапарк. Пра гэта заявілі на форуме навукі і бізнесу "Інавацыйны шторм", які прыняла сталіца. Сярод актуальных тэм - медыцына і выкарыстанне новых біяматэрыялаў, штучны інтэлект, асваенне космасу, атамная энергія. Падзяліліся і дасягненнямі самога Мінскага тэхнапарка.
Адзначым, у кампаній-рэзідэнтаў Мінскага гарадскога тэхнапарка нямала прэферэнцый для вядзення бізнесу. Гэта, напрыклад, стаўка падатку на прыбытак - 10 %, льготы на арэнду памяшканняў і іншыя.















