3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Мадэрнізацыя, павышэнне кваліфікацыі - у Мінскай вобласці падвялі вынікі года ў ахове здароўя
2024 год для сістэмы аховы здароўя Мінскай вобласці аказаўся насычаным на развіццё і павышэнне якасці паслуг. Дасягненні раённых бальніц, ФАПаў і амбулаторый адзначылі на абласным узроўні падчас калегіі па ахове здароўя ў Дзяржынску. Тут жа падвялі вынікі і акрэслілі план на 2025-ты.
Сярод дасягненняў 2024 года - мадэрнізацыя аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, новая паліклініка ў Смалявічах, кабінет камп'ютарнай тамаграфіі ў Атолінскай бальніцы і МРТ у Мінскай абласной клінічнай бальніцы.