3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Міжнародны дзень роднай мовы: гаворым і спяваем па-беларуску
Наша мова жыве ў творах пісьменнікаў і ў нашым жыцці. На працягу ўсяго тыдня па ўсёй краіне праходзілі адукацыйна-асветніцкія мерапрыемствы: чытанні, конкурсы, дыктоўкі і выставы. Мова гучыць у бібліятэках, музеях, тэатрах - там дэкламуюць вершы беларускіх класікаў.
Не забываем размаўляць на роднай мове! З такім заклікам па рашэнні Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года быў заснаваны Міжнародны дзень роднай мовы. Штогод гэтая дата прысвечана пяці з паловай тысячам моў свету! Ахоўваць моўную самабытнасць вырашыла і Беларусь.
Беларуская мова дзеліцца на старажытную і сучасную, гэтая ўмоўная мяжа паміж 19-м і 20-м стагоддзем, так званы час заняпаду. Менавіта літаратурная мова пачала фарміравацца дзесьці 100 гадоў таму, і яна лічыцца самай маладой сярод усходнеславянскіх.
Сёння беларускую мову ведае нават штучны інтэлект. Пры дапамозе нейронкі ўжо ствараюць беларускамоўныя песні. Так, галоўны рэдактар газеты "Навука" Сяргей Дубовік з дапамогай новых тэхналогій выпускае песні з народным матывам. Штучны інтэлект стварае музыку, робіць ілюстрацыі да кліпа і спявае па-беларуску.
Цікавы факт. У Беларусі дыялектная мова багацейшая за літаратурную. У кожным рэгіёне Сінявокай ёсць свае гаворкі, якія і ствараюць багатую моўную скарбніцу. Іх вывучэннем і папулярызацыяй сёння займаецца Нацыянальная акадэмія навук. Што даказвае - беларуская мова жыве, развіваецца і пашыраецца.
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі толькі за гэты год выпусціў два тамы зборніка з серыі "Фальклорныя скарбы Беларусі". На авантытуле новыя імёны аўтараў-энцыклапедыстаў, якія аб'ехалі ўсю краіну, каб пазнаёміць чытачоў з мясцовымі абрадамі і традыцыямі.















