3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
"Мы дапамагаем здароўю зямлі" - калектыў Мінаховы здароўя далучыўся да акцыі па высадцы лесу
Марафон па высадцы лесу працягвае аб'ядноўваць беларусаў. У акцыі "Дай лесу новае жыццё!" у апошнія выхадныя кастрычніка прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек, сярод іх і калектыў Міністэрства аховы здароўя, які працаваў на тэрыторыі Лагойскага лясніцтва.
Там з'явілася больш чым 10 тыс. маладых дубоў, елак, а таксама хвой. І як заявіў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, беларусы дапамагаюць здароўю зямлі.
Аляксандр Хаджаеў:
"Акцыя "Дай лесу новае жыцце!" з'яўляецца аб'яднаўчай. Мы дапамагаем не толькі прыродзе, але і сабе, дапамагаем работнікам лесу, якія сутыкнуліся з наступствамі ўрагану. Мы дапамагаем здароўю зямлі. І ў гэтай сітуацыі я не магу застацца ўбаку".
Каля 30 тыс. беларусаў ужо прынялі ўдзел у акцыі. Нагадаем, старт марафону даў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Акцыя прадоўжыцца да 12 лістапада.