3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Пад Брэстам стартавалі фінальныя спаборніцтвы гульняў "Арляня-2025"
Юных патрыётаў з усёй Беларусі сабраў пад Брэстам палігон 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады.
17 чэрвеня тут далі старт фінальным спаборніцтвам гульні "Арляня-2025". Эстафету ім перадалі ўдзельнікі "Зарніцы". Некалькі дзён запар яны спаборнічалі ў самых розных конкурсах. Усяго прадстаўлена 15 каманд па 10 чалавек. Сярод іх ёсць і госці з Белгародскай вобласці. У 2025 годзе ёсць і навінкі ў пераліку спаборніцтваў - праграму папоўніў лазертаг. Пераможцамі фіналу "Зарніцы-2025" у дзвюх узроставых катэгорыях сталі юныя мінчане.
Юлія Шынкарэнка, намеснік старшыні Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі:
"У ваенна-спартыўнай гульні "Зарніца" паўдзельнічалі на ўсіх этапах каля 30 тыс. хлопцаў і дзяўчат. Дадзены праект стаў брэндам БРПА і спадабаўся не толькі дзецям, але і іх бацькам, бабулям, дзядулям, якія ў свой час таксама гулялі ў "Зарніцу".
Удзельнік фіналу ваенна-патрыятычнай гульні "Зарніца" Яўген Каменеў (Расія) распавёў, што ў Беларусі ў такім конкурсе ён удзельнічаў упершыню. У Расіі яго каманда прымала ўдзел у такіх конкурсах. "Бо наша каманда была падрыхтаваная: спаборніцтвы, зарадка, ранішні пад'ём нам даліся вельмі лёгка, таму з пазітыўным настроем мы ад'язджаем", - дадаў хлопчык.
Зараз сваё майстэрства ў розных кірунках прадэманструюць больш старэйшыя школьнікі. Гульня "Арляня-2025" аб'яднала 70 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў краіны.