3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Подзвіг у бронзе. Мітынг-рэквіем адбыўся ля легендарнага манумента маці-патрыётцы ў Жодзіне
Лёс Анастасіі Фамінічны - адлюстраванне жаночай долі тысяч савецкіх маці, якія страцілі сваіх дзяцей на палях бітваў. Яны дапамагалі партызанам і ўсімі сіламі набліжалі доўгачаканы дзень Вялікай Перамогі.
Да знакавай даты аднавілі бронзавы надпіс, а таксама верхнія часткі штыкоў. Легендарны манумент - мастацкая задумка 4 аўтараў, якія ў 1977 годзе былі удастоены Дзяржаўнай прэміі Савецкага Саюза.
29 жніўня ў 50-ю гадавіну з дня адкрыцця манумента ў Жодзіне прайшоў мітынг-рэквіем, які аб'яднаў сотні гараджан і гасцей раёна. З кветкамі і ў хвіліне маўчання нашчадкі сабраліся каля скульптурнай кампазіцыі, каб узгадаць гісторыю герояў-абаронцаў айчыны і складаны шлях маці-патрыёткі.
Паўстагоддя архітэктурны ансамбль - месца сімвалічнае не толькі для беларусаў. Госці нашай краіны прыязджаюць да мемарыяла, каб пакланіцца ўсім маці, што не дачакаліся сыноў з вайны.