3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
Размова на роўных. Адзіны дзень інфармавання прайшоў у працоўным калектыве віцебскага прадпрыемства
Аўтар:Марына Раманоўская
Адзіны дзень інфармавання праходзіць па ўсёй краіне. Галоўнай тэмай чацвярга, 20 сакавіка, стаў Асноўны закон - Канстытуцыя Беларусі. У Віцебску з працоўным калектывам прадпрыемства "Палімерканструкцыя" сустрэўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Глеб Лапіцкі.
Размова атрымалася ажыўленай. Супрацоўнікі цікавіліся дасягненнямі суверэннай Беларусі і распавялі пра сваю работу і планы. Галоўная задача калектыву - забяспечыць гарады чыстай вадой. Работа кампаніі выстраена менавіта на інтэлекце і высокай арганізацыі працы. Што датычыцца тэхналогій, то яны запатрабаваныя і ў Беларусі, і ў рэгіёнах Расіі (гл. у відэа).