3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Стала вядома, як выглядае абноўленая 200-рублевая купюра
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 1 чэрвеня выпускае ў абарот новую банкноту наміналам 200 рублеў.
Абарона банкноты стала яшчэ больш надзейнай, павялічана зносаўстойлівасць, а ў дызайне купюры факсіміле подпісу былога кіраўніка Нацбанка Пятра Пракопавіча замянілі на подпіс дзеючага старшыні праўлення Рамана Галоўчанкі. Вытворца новых банкнот - расійскі "Дзяржзнак". Аддрукавана больш за 40 млн штук. Адзначым, змешчаныя ў абарот купюры ўзору 2009 года застаюцца законным аплатным сродкам.
Яшчэ адну навіну пракаменціравалі ў Нацбанку: у Беларусі ўзмоцняць абарону банкаўскіх карт ад ашуканцаў. З ліпеня паводле новых правілау ў антыфрод-сістэмы банкаў уводзіцца "лічбавы адбітак", гэта значыць мабільны банкінг будзе аўтаматычна збіраць і аналізаваць геалакацыю. Нацбанк адзначае: для спажыўца банкаўскіх паслуг нічога не змяняецца. Новыя стандарты фінансавых паслуг і тэхналогій датычацца толькі работы банкаў.















