3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Аўтапаркі Мінскай вобласці абновяць да канца 2025 года
Беларусь істотна абнаўляе свой пасажырскі аўтапарк. Так, летась для арганізацый транспарту агульнага карыстання было закуплена больш як 300 адзінак аўтамабільнай тэхнікі: 254 аўтобусы, астатняе - тралейбусы і электробусы.
На ўзроўні ўрада прынята рашэнне аб абнаўленні 10 працэнтаў парка штогод. У найбліжэйшыя гады стаўка будзе зроблена на развіццё электрычнага транспарту. У сталічным рэгіёне знос парку даходзіў месцамі да 90 %. Сітуацыя карэнным чынам мяняецца.