3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
У Барысаве стартавала Рэспубліканская акцыя "Беларусь адзіная"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Напярэдадні Дня народнага адзінства ў краіне стартавала Рэспубліканская інфармацыйна-асветніцкая акцыя "Беларусь адзіная". Пачалася яна 26 жніўня ў Барысаве.
На базе Палаца культуры імя Горкага сабраліся каля 800 чалавек. Тэматыка акцыі: "Беларусь - стратэгія будучыні". Як мы бачым нашу краіну і якія мэты стаяць падчас пяцігодкі якасці. Гэта ўсё стане прадметам абмеркавання.
Акцыя ахопіць усе рэгіёны краіны. У сталіцы інфармацыйна-асветніцкі марафон пройдзе 5 верасня. Завершыцца "Беларусь адзіная" 12 верасня ў Брэсцкай вобласці.