3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Вялікі тэатр Беларусі ўпершыню прывёз на "Марафон адзінства" аповед аб сваім станаўленні
Адзінства таленавітых і працавітых беларусаў. У пятніцу, 20 снежня, Брэст уключыўся ў энергетычна магутны марафон, які тыдзень за тыднем ахоплівае тысячы беларусаў напамінам аб сапраўдных каштоўнасцях.
У маршруце ўжо дзясяты горад. І, як падкрэслілі арганізатары, тут самая насычаная афіша - амаль трыццаць падзей толькі за адзін дзень! Навучаюць, натхняюць, шануюць памяць і строяць планы на будучы год.
Вялікі тэатр Беларусі ўпершыню прывёз на "Марафон адзінства" аповед аб сваім станаўленні. Дэбют і ў Музея гісторыі Вялікай Айчыннай. Прадстаўнікі якіх нацыянальнасцей вызвалялі Брэст? Адказы ў выставе. На адкрытую размову са студэнтамі тэхнічнага ўніверсітэта выйшаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Міхаіл Русы.
У горадзе над Бугам увесь дзень працавала здымачная група "Першага інфармацыйнага" (гл. відэа).















