3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Якую назву атрымаў новы навучальны год ва Узброеных Сілах Беларусі
Новы навучальны год стартаваў ва Узброеных Сілах Беларусі. Ён аб'яўлены ў нашай арміі годам воінскага майстэрства. Сімвалічна, што сваю першую рабочую паездку міністр абароны пачаў з наведвання абноўленага ваеннага гарадка ў Лядзішчах.
Віктар Хрэнін падкрэсліў, што будучы навучальны год насычаны мерапрыемствамі аператыўнай і баявой падрыхтоўкі. Асноўныя задачы ва Узброеных Сілах - выбары Прэзідэнта, святкаванне 80-годдзя Вялікай Перамогі і правядзенне парада ў Мінску. Галоўным мерапрыемствам падрыхтоўкі стануць сумесныя стратэгічныя вучэнні Беларусі і Расіі "Захад-2025".
Беларускія вайскоўцы працягваюць асвойваць найноўшыя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі. У працэсе распрацоўкі плана баявой падрыхтоўкі быў улічаны вопыт сучасных узброеных канфліктаў.