3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
4-ы этап Кубка Cадружнасці ў спарткомплексе "Раўбічы" сабраў аншлаг
Вялікі біятлон вярнуўся ў Раўбічы. Чацвёрты этап Кубка Садружнасці сабраў у спарткомплексе пад Мінскам амаль сотню наймацнейшых страляючых лыжнікаў з Беларусі і Расіі. Для нашых дзяўчат і хлопцаў дамашнія спаборніцтвы - заўсёды адказнае свята.
Да гэтых спаборніцтваў рыхтуюцца, бо атлетам хочацца паказаць максімум на стрэльбішчы і на дыстанцыі, каб парадаваць трыбуны. Дарэчы, усе тры дні старту прайшлі пры аншлагах.
Беларусы сапраўды любяць спорт! Паводле статыстыкі, больш за 30 % насельніцтва сістэматычна займаюцца фізкультурай, а сярод моладзі гэты паказчык наогул перавышае 50 %. У нашай краіне культывуюцца звыш 130 відаў. Актыўна развіваецца інфраструктура. І ў кожным горадзе свае фаварыты і перавагі. Мы гаворым "хакей", а маем на ўвазе "Дынама-Мінск". Футбол - гэта "МЛ Віцебск". Гандбол - "Мяшкоў Брэст". А біятлон - заўсёды Раўбічы (гл. відэа).















