3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Арына Сабаленка - двухразовая чэмпіёнка "тысячніка" ў Маямі
Трыумф на тэнісных кортах! Арына Сабаленка - двухразовая чэмпіёнка ў Маямі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Арыну Сабаленку з перамогай на турніры WTA-1000.
Мінулай ноччу мінчанка ў фінальным супрацьстаянні абгуляла чацвёртую ракетку ў рэйтынгу - амерыканку Гауф. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 10 хвілін. Дзяўчаты згулялі тры сеты - 6:2, 4:6, 6:3 - выніковая перамога беларускі.
Такім чынам, беларуска стала ўсяго пятай тэнісісткай, якой удалося аформіць "Сонечны дубль". Менш як месяц таму лідар планетарнага топу, які забраў галоўны трафей у Індыян-Уэлсе, у фінале абгуляўшы прынцыповую саперніцу з Казахстана Алену Рыбакіну. Дарэчы, тытул у Маямі для Арыны стаў ужо 24-м у кар'еры і трэцім у сезоне.
Адзначым, чэмпіёнка першынства ў Маямі зарабіла тысячу рэйтынгавых ачкоў і больш як 1 млн долараў.















