3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Арына Сабаленка пацвердзіла чэмпіёнскі тытул, абгуляўшы Марту Касцюк 6:4, 6:3
Пераможныя навіны. У спорце вельмі няпроста ўзлезці на вяршыню і яшчэ больш складана там утрымацца. З гэтай місіяй паспяхова спраўляецца Арына Сабаленка.
Гэтай раніцай усе прыхільнікі беларускага тэніса з заміраннем сэрца сачылі за выступленнем першай ракеткі свету на турніры катэгорыі WTA 500 у аўстралійскім Брысбене. Мінчанка ў фінале змагалася з украінкай Мартай Касцюк. І наша дзяўчына пацвердзіла свой чэмпіёнскі статус.
Пакуль Беларусь толькі прачыналася, прыхільнікі тэніса ў Аўстраліі падцягваліся на трыбуны. Дарэчы, не ўсім балельшчыкам хапіла месца на арэне. Таму арганізатары турніру WTA 500 у Брысбене падрыхтавалі фан-зону на прылеглай да стадыёна тэрыторыі. Вечар, добрае надвор'е і тытульны матч. Што можа быць лепш?! (Больш падрабязна – глядзіце відэа)















