3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
"Бамбічны вынік для клуба". Квартальнаў пра лік 4:0 у серыі
Чацвёрты матч дынамаўскага дэрбі прайшоў у Маскве і завяршыўся перамогай гасцей з лікам 2:1 у авертайме. Абедзве шайбы за "зуброў" закінуў Станіслаў Галіеў. У папярэдніх гульнях серыі мінчане былі мацнейшымі з вынікамі 3:1, 4:1 і 2:1 адпаведна.
Беларусь у гэтыя дні жыве хакеем! Цэлы тыдзень мы сачылі за гульнёй мінскага "Дынама".
Наша дружына другі раз за 18-гадовую гісторыю выступлення ў КХЛ выйшла ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына.
Такі хакей - яркі, напоўнены рызыкай, барацьбой і жаданнем перамагчы - нам патрэбен!
За гульнёй "бела-сініх" у 1/8 фіналу пільна сачыў кіраўнік краіны. Нават знаходзячыся высока ў небе, вяртаючыся з КНДР, Аляксандр Лукашэнка быў у курсе таго, што адбываецца на лядовай пляцоўцы. "Бамбічны вынік", - так ёміста і дакладна назваў серыю і галоўны трэнер "зуброў" Дзмітрый Квартальнаў (гл. відэа).















