3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
БАТЭ абгуляў "Арсенал" і выйшаў на трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі

Барысаўскі БАТЭ выйшаў на трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
2 мая ў паядынку 7-га тура барысаўчане перамаглі дзяржынскі "Арсенал" з лікам 1:0. Пасля гэтай вікторыі барысаўчане набралі 13 ачкоў.
У першым сённяшнім матчы наваполацкі "Нафтан" абгуляў у гасцях футбалістаў "Маладзечна" з вынікам 0:2.
Турнірную табліцу ўзначальваюць "МЛ Віцебск" і мазырская "Славія", у якіх па 14 балаў.
Лідары сезона свае сустрэчы 7-га тура правядуць 3 мая. Дэбютант элітнага дывізіёна "МЛ Віцебск" прыме на сваім полі сярэбранага прызёра гродзенскі "Нёман", а "Славія" згуляе на выездзе з брэсцкім "Дынама". Дзеючыя чэмпіёны краіны футбалісты мінскага "Дынама" ў сябе дома сустрэнуцца з "Віцебскам", "Смаргонь" прыме ўладальніка бронзы "Тарпеда-БЕЛАЗ" з Жодзіна.
Заключныя паядынкі гэтага тура пройдуць 4 мая: "Гомель" - "Іслач", "Слуцк" - "Мінск".