3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Беларус Варабей заняў шостае месца ў пасьюце на этапе Кубка Садружнасці ў Сочы
Беларус Максім Варабей трапіў у кветкавую цырымонію па выніках гонкі праследавання на пятым этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў Сочы.
На старт мужчынскага пасьюта Варабей выйшаў дзясятым за 54 секунды адставання ад лідара. Максім дапусціў па адным прамаху на першым і трэцім агнявых межах, да заключнай стойкі беларус падыходзіў дзявятым. Стойку наш біятланіст адпрацаваў без памылак, дзякуючы чаму падняўся на чацвёртае месца. На апошнім крузе Варабей страціў пару пазіцый і фінішаваў шостым. Тройку прызёраў склалі расіяне Карым Халілі, Кірыла Бажын і Данііл Серахвостаў.
Усяго ўдзел у гонцы праследавання прынялі 57 спартсменаў, у тым ліку 12 беларусаў. Лідар агульнага заліку Кубка Садружнасці Антон Смольскі зайшоў на два штрафных кругі, у выніку размяняў 15-е стартавае месца на 10-е фінішнае.
Зусім хутка працягне праграму спаборніцтваў жаночая гонка праследавання. І тут чацвёртай на дыстанцыю адправіцца Дзінара Смольская. Прамая трансляцыя пачнецца ў 12:55 на тэлеканале "Беларусь 5".















