3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Беларускія біятланісты выйгралі змяшаную эстафету на дамашнім этапе Кубка Садружнасці

Беларускія спартсмены атрымалі перамогу ў апошняй гонцы на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці па біятлоне, які прайшоў у "Раўбічах", паведамляе БЕЛТА.
Удзел у змяшанай эстафеце 4х6 км прынялі тры чацвёркі з нашай краіны і шэсць расійскіх квартэтаў. У склад галоўнай беларускай каманды ўвайшлі Дзінара Смольская, Ганна Сола, Сцяпан Данілаў і Антон Смольскі. На стартавым этапе Дзінара была бездакорная на стральбе і перадала эстафету другой за 20 секунд пасля лідара.
Сола адыграла адставанне яшчэ да агнявога рубяжа, а па ходзе свайго адрэзка дыстанцыі ўзначаліла гонку, адарваўшыся ад саперніц на тыя ж 20 секунд. Данілаў, які бег следам, не дапусціў ніводнага промаху і павялічыў гандыкап, на заключным этапе Смольскаму заставалася толькі захаваць першае месца, што ён і зрабіў.















