3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Два беларусы сталі прызёрамі мас-старту на этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў Чайкоўскім
Антон Смольскі і Дзмітрый Лазоўскі сталі прызёрамі гонкі з масавым стартам на трэцім этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў Чайкоўскім, паведамляе БЕЛТА.
Удзел у гонцы на 15 км прынялі 30 наймацнейшых спартсменаў. Да заключнага агнявога рубяжа сярод пяці лідараў падышлі адразу тры беларусы - Антон Смольскі, Дзмітрый Лазоўскі і Максім Варабей.
Смольскі і Варабей дапусцілі па адным промаху, а Лазоўскі адстраляўся чыста і пабег на дыстанцыю першым разам з расіянінам Мікітам Поршневым. На заключным крузе Лазоўскі адстаў ад Поршнева і да таго ж прапусціў наперад партнёра па камандзе Смольскага. У выніку Антон фінішаваў другім, Дзмітрый - трэцім.
Максім Варабей замкнуў шасцёрку наймацнейшых, яшчэ два беларусы - Мікіта Лобастаў і Павел Бялько - паказалі 14-ты і 18-ты вынікі адпаведна.
Агульны залік Кубка Садружнасці сярод мужчын пасля трох этапаў працягвае ўзначальваць Антон Смольскі, на рахунку якога 935 ачкоў. Таксама ў дзясятцы лепшых Дзмітрый Лазоўскі.