3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Хакеісты мінскага "Дынама" адпраўляюцца ў паход па Кубак Гагарына
Вялікі старт гэтым вечарам! Мінскае "Дынама" адпраўляецца ў юбілейны, 10-ты паход па Кубак Гагарына! Сапернікам "зубраў" па першым раўндзе плэй-оф стала "Дынама" маскоўскае. Апанент правёў горшы рэгулярны чэмпіянат за сем гадоў, заняўшы сёмае месца на Захадзе, а "бела-сінія", наадварот, здзейснілі проста немагчымае і дамагліся лепшага выніку за ўсе 18 гадоў выступлення ў КХЛ па выніках "гладкага" першынства: беларускія "дынамаўцы" ўпершыню ў гісторыі занялі 2-е месца ў сваёй канферэнцыі.
Што датычыцца вочнага супрацьстаяння, то ў цяперашнім спаборніцкім годзе дружыны перасекліся чатырохразова. І тройчы былі мацнейшымі хлопцы Дзмітрыя Квартальнава. 34 аншлагі з 34 магчымых сабрала "Мінск-Арэна". І, безумоўна, сёння ўвесь стадыён будзе гнаць "зубраў" наперад!
Маркетынгавая каманда "бела-сініх" рыхтуе шоу да першага паядынку 1/8 фіналу Кубка Гагарына. Гэта відовішча задасць новую планку для ўсіх дружын у Лізе. Стартавае ўкіданне ў "дынамаўскім" дэрбі адбудзецца ў 19:30. Аднак тэлеканал "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю з "Мінск-Арэны" ўжо ў 19:20, каб усе змаглі нацешыцца цырымоніяй адкрыцця раўнда плэй-оф. Серыя на выбыванне прадоўжыцца да чатырох перамог аднаго з калектываў.















