3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
ХК "Юнацтва" прыме "Металург" у рамках паўфіналу Кубка Прэзідэнта
Аўтар:Рэдакцыя news.by
6 красавіка працягваем жыць хакеем і сочым за гарачым супрацьстаяннем дзеючага чэмпіёна сталічнага "Юнацтва" і жлобінскага "Металурга" ў рамках паўфіналу Кубка Прэзідэнта.
"Сталявары", саступаючы ў серыі 0:2 пасля двух стартавых матчаў на "Чыжоўка-Арэне", здолелі забраць дзве гульні дома і зраўняць лік у серыі.
Якім атрымаецца пяты паядынак, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 19:30. Нагадаем, серыя доўжыцца да чатырох перамог адной з дружын.















