3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Мінскае "Дынама" абгуляла "Славію" ў першым туры Вышэйшай футбольнай лігі
Аўтар:Максім Кембель
У Мазыры напярэдадні афіцыйна далі старт новаму сезону Вышэйшай футбольнай лігі. У першым матчы сустракаліся бронзавы і сярэбраны прызёры мінулага чэмпіянату - "Славія" і мінскае "Дынама". Атрымалася маштабна.
Першы гол у матчы балельшчыкам, якіх на гульні было больш як 5 тыс., прыйшлося чакаць 14 хвілін. "Славія" выйшла наперад - забіў Мікіта Мельнікаў. Праз зноў 14 хвілін Гулжыгіт Алыкулаў аднавіў парытэт. Апошняе слова засталося за мінчанамі. Карэн Варданян забіў і прынёс тры ачкі гасцям. 2:1 - "Дынама" апынулася мацнейшым.
Завершыцца першы тур 22 сакавіка. Чакаецца адразу тры паядынкі.















