1 сакавіка ў Раўбічах сустрэнуць вясну па-спартыўнаму! "Мінская лыжня" - ужо традыцыя! Карыстаецца павышанай увагай працоўных калектываў, арганізацый, прафсаюзаў, дзяржслужбаў. Шэраг сюрпрызаў, розыгрышаў, актыўнасцяў прыгатавалі для гасцей і балельшчыкаў і, вядома, смачныя бліны - Масленіца ж.