3.67 BYN
3.02 BYN
3.50 BYN
Названы лепшыя тэнісісты і трэнеры Беларусі 2024 года
Пераможны год тэніса. Званне першай ракеткі свету, трафеі гранд-турніраў і яркія поспехі нашых спартсменаў на міжнароднай арэне. Беларуская федэрацыя тэніса падвяла вынікі года.
Традыцыйна былі названыя імёны лепшых у спаборніцкім сезоне.
Так, "Тэнісістам года" стала, вядома, Арына Сабаленка, якая адваявала першы радок сусветнага рэйтынгу. А яе настаўнік Антон Дубраў заслужана атрымаў званне "Лепшага трэнера". "Характар года" паказала Юлія Гатоўка. Адзначылі і тых, хто ўпершыню бліснуў на сусветных кортах. Эвяліна Ласкевіч узнагароджана ў намінацыі "Прарыў года".
Ужо 12 студзеня беларусы рыхтуюцца выступіць на турніры Australian Open. Але раней усіх на корт выйдзе Арына Сабаленка. 29 снежня яна адкрые спаборніцкі сезон у Брысбене.