3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
"Неспартыўныя паводзіны": што зараз адбываецца ў алімпійскім руху
Сусветны спорт стаў гульнёй палітыкаў, якія не дапускаюць да стартаў вядучых спартсменаў. Уявіце сабе галівудскі блокбастар, з якога падчас мантажу выразалі ўсіх галоўных герояў. Вось так выглядае сёння Алімпіяда. У Італіі завяршаюцца Гульні, на апошні дзень традыцыйна трапляе фінал хакейнага турніру, які на гэтай Алімпіядзе быў цалкам непаўнавартасным без беларускіх і расійскіх хакеістаў. Хоць усе балельшчыкі разумеюць, якія яркія склады, тым больш з зоркамі каманд НХЛ, маглі выставіць нашы зборныя.
Міжнародны алімпійскі камітэт у асобе новага старшыні ўжо блізкі да таго, каб зачысціць усе нацыяналістычныя настроі, якія зыходзяць ад невялікай групы дзяржаў. Але нават падчас Гульняў у Італіі здараліся інцыдэнты, дзе сваё бяздарнае выступленне імкнуліся прыкрыць палітычнымі лозунгамі (гл. відэа).















