3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
"Нёман" адправіцца ў госці да брэсцкага "Дынама", "Днепр" прыме "Тарпеда-БелАЗ"
Цэнтральны паядынак 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе адбудзецца на полі ў Брэсце. Мясцовае "Дынама" прыме аднаго з лідараў першынства - гродзенскі "Нёман".
Хлопцы Ігара Кавалевіча не прапускалі ўжо ў 5 сустрэчах запар, столькі ж і не прайгравалі. Дружына ідзе на другім месцы, зарабіўшы 56 балаў. У сваю чаргу брастаўчане вядуць барацьбу за бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату, але не бачылі перамог у крайніх трох турах. "Заходняе дэрбі" стартуе ў 17:00.
А ўжо ў 21:00 магілёўскі "Днепр" прыме жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", якое ідзе на трэцім радку зводнага табеля.
Абедзве сустрэчы ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".