3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Сола заваявала золата ў мас-старце на другім этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў Ханты-Мансійску

Беларуская спартсменка Ганна Сола атрымала перамогу ў рамках другога этапу Кубка Садружнасці па біятлоне, які праходзіць у Ханты-Мансійску, паведамляе БЕЛТА.
Спаборніцкую праграму заключнага дня этапу адкрыў жаночы мас-старт, удзел у гонцы прынялі 30 лепшых біятланістак на старце сезона. Сярод іх былі і чатыры беларускі, лепшай з якіх стала Ганна Сола.
Да заключнай стральбы спартсменка падыходзіла першай з 30-секундным адрывам, і нават штрафны круг не перашкодзіў ёй захаваць лідарства. Гэтая перамога стала для Ганны дэбютнай у бягучым розыгрышы Кубка Садружнасці.
Другой у мас-старце фінішавала расіянка Анастасія Халілі, тройку прызёраў замкнула яе суайчынніца Вікторыя Сліўко.
Пераможніца ўчарашняй гонкі праследавання Дзінара Смольская на гэты раз не справілася са стральбой - з пяццю памылкамі на рубяжах беларуска паказала дзявяты вынік.
Яшчэ адна наша біятланістка Ксенія Варабей заняла 24-е месца, Дар'я Кудаева - 26-я.
Апоўдні па мінскім часе наймацнейшых у гэтым жа відзе праграмы пачнуць вызначаць мужчыны, удзельнікамі гонкі стануць сямёра беларусаў.