3.70 BYN
2.96 BYN
3.45 BYN
Стартуе футбольны сезон
Старт футбольнаму сезону сёння будзе дадзены на сталічным стадыёне па вуліцы Маякоўскага. Менавіта там на хатняй арэне футбольнага клуба "Мінск" будзе разгуляны першы сёлета трафей! На коне Суперкубак Беларусі. І паспрачаюцца за яго чэмпіён краіны -сталічнае "Дынама" і ўладальнік Кубка - гродзенскі "Нёман"! Адзначым, у айчыннай гісторыі гульні нумар адзін ніводная з дружын гэты трафей яшчэ не брала. Летась мінчане ўступілі жодзінскаму "Тарпеда". Перадматчавая прэс-канферэнцыя прайшла напярэдадні ў Доме футбола.
Хто ж перапіша летапіс беларускага спорту, даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак гульні ў 14:00!